Лідэр гурта Ягор Паляшук пачаў музычную кар’еру ў 50 год і за тры гады дасягнуў выдатных вынікаў. Ён стварыў адзін з самых актыўных гуртоў на беларускай фольк-сцэне і заснаваў у Гомелі прадусарскі цэнтр. "Ягорава гара" мае ў рэпертуры з паўсотні песень. 14 абраных твораў увайшлі ў дэбютны альбом.
"Альбом ставіць кропку ў першым, мабыць самым складаным пэрыядзе існаваньня любога музычнага калектыву. Гэта вынік трохгадовай працы над рэпертуарам, пошуку музыкаў і вакалістаў, фармаваньня складу. Гэта тры гады экспэрымэнтаў ў музыцы. Цяпер магу з упэўненасьцю сказаць: тое, што я задумаў, здабыла форму і зьмест!", – сказаў у камэнтары Ягор Палешук. "Ягорава гара" выконвае народныя творы, як у варыянце, блізкім да аўтэнтычнага, так і ва ўласных электронных апрацоўках. Часам два-тры, а то і чатыры народныя сьпевы аб’ядноўваюцца ў адну цэласную кампазыцыю. У цяперашні склад гурта акрамя Ягора Палешука, які цалкам адказвае за напісаньне музыкі, аранжыроўкі, зьвядзеньне ды майстарынг, уваходзяць таксама сьпявачкі Ірына Глушэц і Зося Музычка. Песьні для дыску запісаныя ў Rock-Center studio ў Гомелі, дапамагаў і кансультаваў музыкаў клявішнік Gods Tower і гукарэжысэр Дзьмітры Аўчыньнікаў. |